Жыхара Жлобіна катавалі прасам, каб адабраць банкаўскую картку
19- 28.04.2012, 14:00
27 красавіка ў Жлобінскае РАУС паступіла заява ад жыхара райцэнтра 1988 года нараджэння, працаўніка прадпрыемства «Жлобінаўтатранс».
Малады чалавек паведаміў, што з 22.00 25 красавіка да 19.00 26 красавіка двое жыхароў Жлобіна пасля сумеснага распівання спіртных напояў збілі яго, пагражаючы нажніцамі і прыціскаючы да цела прас, завалодалі банкаўскай карткай з пін-кодам. З карткі пасля было выкрадзена 500 тысяч рублёў.
Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, падазраваныя затрыманыя, распачатая крымінальная справа.