Магілёў: Не больш за 0,5 літра малака ў адныя рукі (Фота)
59- 3.04.2012, 15:09
Таксама за адзін раз у магілёўскіх крамах можна купіць не больш за 3 кг тварагу, смятаны, масла, 2 кг сыру і 5 кг цукру.
Такія абвесткі сталі з'яўляцца ў магілёўскіх крамах. Звязана гэта з перабоямі ў пастаўках малочнай прадукцыі ў гандлёвую сетку горада, паведамляе 222.by.
На прадпрыемстве «Бабуліна крынка» кажуць, што павялічаны попыт на малочную прадукцыю звязаны з тым, што крамы нібыта робяць малыя заяўкі.
