26 красавiка 2024, Пятніца, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былая міліцыянтка прыдумала брэнд Беларусі - «бульбаёсцік»

154

Гамельчукі стварылі цацку, якая можа стаць нацыянальным брэндам.

Першая партыя унікальных цацак-сувеніраў «Бульбаёсцік» выпушчаная на прыватным унітарным прадпрыемстве «Вясёлка» ТАА «Актамір».

Як паведаміў «Гомельскай праўдзе» дырэктар прадпрыемства Міхаіл Коршун, на вытворчасці спадзяюцца, што гэтая цацка здольная стаць нацыянальным брэндам.

Ідэя цацкі належыць Раісе Дэйкун, аўтарцы кніг «Прыгоды Бульбаёсціка», «Сямейка бульбяная» і іншых. Паводле сюжэта гэтых кніг у Бальбаёсціка ёсць маці - спадарыня Бульба, і тата - спадар Ёсць. Менавіта таму на прадпрыемстве плануюць распрацаваць цэлую бульбяную сямейку - бабулю, дзядулю, бацькоў хлопчыка-бульбаёсціка. Не выключана, што ў якасці абгорткі будзе выкарыстоўвацца мешкавіна: якая ж бульба без мяшка?

Раіса Дэйкун родам з Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. У 1979 годзе скончыла факультэт журналістыкі БДУ. З 1973 па 2006 год жыла ў Расеі і ва Украіне, працавала начальнікам Цэнтра грамадскіх сувязяў УМВД па Чарнігаўскай вобласці. Піша вершы і прозу на беларускай, расейскай і ўкраінскай мовах. Аўтарка кніг на праваахоўную тэматыку і кнігі-споведзі «Мой Чарнобыль Або Я боль людскi кранаў ... рукамi ...». Падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы.

Напісаць каментар 154

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках