Дэлегацыя НАТА прыляцела ў Беларусь
7- 14.05.2012, 13:23
Сёння пачынаецца трохдзённы візіт дэлегацыі НАТА ў Беларусь.
У складзе дэлегацыі будуць працаваць прадстаўнікі сакратарыята НАТА, стратэгічных камандаванняў НАТА па трансфармацыі і аперацыях, а таксама ваенныя аташэ дзяржаў - сябраў НАТА, акрэдытаваныя пры Мінабароны Беларусі, паведамілі БелТА ў Міністэрстве абароны.
У ходзе візіту плануецца абмеркаванне бягучых вынікаў і планаў па рэалізацыі мэтаў партнёрства-2010, а таксама разгляд праекта новага пакета мэтаў партнёрства-2012.
«Наведванне нашай краіны прадстаўнікамі НАТА ажыццяўляецца ў межах удзелу Беларусі ў Працэсе планавання і ацэнкі сіл праграмы НАТА «Партнёрства дзеля міру» (ПАРП) і ў адпаведнасці з Індывідуальнай праграмай партнёрства і супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і НАТА на 2012-2013 гады», - патлумачылі ў абаронным ведамстве.