10 чэрвеня 2026, Серада, 1:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка загадаў прадаваць некаторыя кантрацэптывы без рэцэпту

34
Лукашэнка загадаў прадаваць некаторыя кантрацэптывы без рэцэпту

Міністэрства аховы здароўя Беларусі пераглядае пералік безрэцэптурных лекавых сродкаў.

У спіс лекаў, якія адпускаюцца без рэцэпту, будуць уключаныя некаторыя кантрацэптывы. У прыватнасці, бар'ерныя сродкі, свечкі для мясцовага прымянення, асобныя нізкадазаваныя гарманальныя кантрацэптывы. Пры гэтым гарманальныя лекавыя сродкі для доўгай і сістэматычнай кантрацэпцыі, якія могуць паўплываць на стан рэпрадуктыўнага здароўя, будуць выдавацца па рэцэпце ўрача. Рэцэпт будзе выпісвацца тэрмінам да шасці месяцаў, піша БелаПАН.

Варта адзначыць, што спіс лекавых сродкаў, што адпускаюцца без рэцэпту, апошні раз пераглядалі ў красавіку - ён скараціўся нязначна, прыкладна з тысячы да 964 наменклатурных пазіцый, што адпавядае больш чым 2 тыс. 50 назвам (усяго ў Беларусі зарэгістравана каля 6 тыс. найменняў лекавых сродкаў).

У сакавіку прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя заявілі пра намер узмацніць з 1 ліпеня кантроль за выдачай рэцэптаў і продажам лекаў у аптэках у сувязі з парушэннямі існуючых правілаў. У міністэрстве, у прыватнасці, сцвярджаюць, што часта у аптэках без рэцэптаў адпускаюць антыбіётыкі, «сур'ёзныя кантрацэптывы» і іншыя лекі, не ўключаныя ў безрэцэптурны спіс.

Аднак Лукашэнка, выступаючы 8 мая з пасланнем да беларускага народа і «парламента», заявіў: «Апошнім часам з'явіліся скаргі нашых грамадзянаў на новую сістэму водпуску лекаў толькі па рэцэпце ўрача, якую плануецца ўвесці ў бліжэйшы час». Аляксандр Лукашэнка ў прыватнасці згадаў пра кантрацэптывы. «Я прашу міністра аховы здароўя і прэм'ер-міністра разабрацца з гэтымі пытаннямі», - сказаў ён.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках