У менскім метро забаранілі фатаграфаваць (Фота)
45- 17.05.2012, 15:54
Налепкі з перакрэсленым фотаапаратам з'явіліся ў менскім метрапалітэне.
Налепкі заўважаныя на розных станцыях метро, піша ў «Твітэры» @chudentsov.
У пачатку года быў прыняты загад аб упарадкаванні здымкі на аб'ектах метрапалітэна. У межах гэтага загаду і вывешваюцца таблічкі з перакрэсленай фотакамерай.
Ніякага пакарання за здымку на станцыях не прадугледжваецца. Супрацоўнікі метрапалітэна, як паведамляе TUT.by, абмяжуюцца патрабаваннем прыбраць фотаапарат.
