У Варшаве раздавалі кнігу «Расстрэльная каманда» (Фота)
16- 17.05.2012, 17:58
16 мая ў цэнтры старога горада Варшавы фонд «Адкрытая Беларусь» правёў акцыю салідарнасці.
Падчас акцыі беларусы раздавалі мінакам ангельскую версію кнігі Алега Алкаева «Shooters Team» («Расстрэльная каманда»), пры гэтым збіралі ахвяраванні на дапамогу сям'і галадаючага палітвязня Сяргея Каваленкі. Англамоўнай кнігай Алкаева аб выкраданнях і забойствах у Беларусі апазіцыянераў зацікавілася шмат турыстаў, усяго было раздадзена каля 80 асобнікаў.
Пасля прысуду беларускаму патрыёту Сяргею Каваленку, Фонд «Адкрытая Беларусь» абвясціў кампанію па зборы сродкаў на дапамогу сям'і галадоўніка, якая засталася без сродкаў да існавання.








