За танкамі на Audi A4 апошняга пакалення (Фота)
25- 21.05.2012, 9:59
Новыя машыны Ваеннай аўтамабільнай інспекцыі сфатаграфаваў чытач каля гасцініцы «Менск» на мінулым тыдні.
Паводле яго, гэта былі два MG і дзве Audi A4.
Як напісаў удзельнік форуму Onliner.by weezer, у MG былі кітайскія значкі. У адной з машын яму атрымалася разгледзець камізэльку, на якой было напісана «ВАІ». У аўтамабіляў - нумары з «нулявым» рэгіёнам. Такія выдаюць Мінабароны і ўнутраным войскам МУС.
Ваенная аўтамабільная інспекцыя ўваходзіць у структуру Міністэрства абароны, у Менску базуецца ў гарадской ваеннай камендатуры. Супрацоўнікі ВАІ выконваюць задачы па забеспячэнні бяспекі падчас руху калон, суправаджэння ваеннай тэхнікі, удзельнічаюць у разглядзе ДТЗ з удзелам ваенных аўтамабіляў.
Па нашай інфармацыі, нядаўна насамрэч былі закупленыя даволі магутныя машыны, у прыватнасці Audi A4 апошняга пакалення.


