Лукашэнка скараціў колькасць намеснікаў Генпракурора
7- 21.05.2012, 15:05
А.Лукашэнка сваім указам № 233 ад 17 мая 2012 года скараціў колькасць намеснікаў Генпракурора з 5 да 4, ліквідаваўшы пры гэтым статус першага намесніка.
«Усталяваць ў Генеральнай пракуратуры 4 намеснікі Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь», - гаворыцца ва ўказе, на рэалізацыю якога адведзена паўгады, піша АФН.
На сённяшні дзень Генпракурор РБ мае 5 намеснікаў, уключна з адным першым.