Беларускія прадпрыемствы павялічылі продаж валюты
8- 21.05.2012, 15:39
Беларускія прадпрыемствы паслядоўна нарошчваюць аб'ём чыстага продажу замежнай валюты.
Аб гэтым сведчаць дадзеныя статсправаздачы Нацбанка Беларусі, перадае «Інтэрфакс».
Так, у красавіку прадпрыемствы-рэзідэнты прадалі на чыстай аснове $335,1 млн супраць $243 млн у сакавіку і $131 млн у лютым.
За студзень-красавік 2012 года валавы попыт прадпрыемстаў на валюту вырос на 5,3%, да $6,39 млрд, валавы продаж вырас на 30,7%, да $7,29 млрд. У выніку чысты продаж валюты прадпрыемствам за 4 месяцы гэтага года склаў $896,5 млн супраць чыстай пакупкі на $491,5 млн в январе-апреле 2011 года.
Па выніках студзеня-красавіка 2012 года насельніцтва Беларуси засталося чыстым прадаўцом замежнай валюты, прычым у красавіку чыстая прапанова СКВ з боку фізасоб значна вырасла пасля тэндэнцыі яе зніжэння на працягу трох мінулых месяцаў. Так, у красавіку фізасобы прадалі на чыстай аснове $210,3 млн супраць $126,7 млн у сакавіку і $194 млн у лютым. За 4 месяцы гэтага года чысты продаж наяўнай валюты фізасобам склаў $745,3 млн супраць чыстага попыту на $511,6 млн у студзені-красавіку мінулага года, что стало вынікам скарачэння валавай пакупкі на 51,2%, да $1,3 млрд пры зніжэнні валавага продажу на $5%, да $2,047 млрд.