9 чэрвеня 2026, aўторак, 19:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марголін: Улады ў дыялог пакуль не ўступаюць

4
Марголін: Улады ў дыялог пакуль не ўступаюць

У Менску праходзяць паседжанні працоўных груп у межах «Еўрапейскага дыялогу па мадэрнізацыі Беларусі».

Што гэта такое, сайту ucpb.org распавядае адзін з удзельнікаў гэтага дыялогу, намеснік старшыні АГП Леў Марголін.

Сёння адбылося паседжанне працоўнай групы Экспертнай рады, якая павінная займацца пытаннямі эканомікі, сацыяльных рэформ і прыватызацыі. Паседжанне праходзіла пад старшынствам прадстаўнікоў Еўракамісіі, амбасадараў Германіі - Крыстафера Вайля - і Польшчы - Лешака Шарэпкі. Паседжанне насіла, галоўным чынам, арганізацыйны характар, былі вызначаныя тэмы далейшых распрацовак, прызначаныя каардынатары, якія павінныя збіраць матэрыялы па гэтых пытаннях. Беларускае прадстаўніцтва было досыць вялікім. Былі прадстаўнікі АГП, БХД, БНФ, руху «За свабоду!» і, акрамя таго, Бізнес Саюза імя Куняўскага і Саюза Прадпрымальнікаў. Былі таксама прадстаўнікі Інстытута прыватызацыі і менеджмента і БІСДа. Адбылося абмеркаванне меркаванай тэматыкі, выказваліся розныя прапановы, і ў канчатковым выніку атрымалася прыйсці да пэўнага кансенсусу. Чарговае паседжанне з ужо больш канкрэтнай тэматыкай адбудзецца ў наступным месяцы.

-А што гэта наогул за працоўныя групы? Хто іх арганізаваў, на які тэрмін, з якімі мэтамі?

- Гэтыя працоўныя групы арганізаваныя па ініцыятыве Еўракамісіі, адпаведныя рашэнні былі прынятыя ў сакавіку ў Бруселі. Яны павінныя падрыхтаваць бачанне грамадзянскай супольнасці Беларусі па найбольш важных праблемах. Ёсць 4 працоўныя групы, адна з іх займаецца палітычнымі пытаннямі, другая - пытаннямі эканомікі, трэцяя - пытаннямі гандлю і чацвёртая - юрыдычнымі пытаннямі. Паводле выказваннях цяперашніх мадэратараў - амбасадараў Германіі і Польшчы - Еўразвяз зацікаўлены ў выпрацоўцы бачання шляхоў вырашэння найбольш важных пытанняў менавіта з пункту гледжання прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці Беларусі. І таму тыя напрацоўкі, якія будуць зробленыя, будуць дакладвацца прадстаўнікам Еўракамісіі. Ну, а што тычыцца тэрмінаў дзеяння гэтых экспертных груп, то, па словах арганізатараў, праца разлічаная на досыць працяглы тэрмін: да верасьнёўскіх выбараў і пасля іх.

- Наколькі я разумею, агульная назва - «Еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі Беларусі»?

- Так.

- А ці былі запрошаныя для ўдзелу ў гэтай працы прадстаўнікі афіцыйнага Менску?

- Так, іх запрашалі, але пакуль адказу не было. Хоць ўсе прысутныя аднагалосна заўважылі, што іх удзел быў бы пажаданы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках