Украіна абмяжуе імпарт шкла з РБ
1- 22.05.2012, 9:27
Украіна ўвядзе гандлёвыя нацэнкі на ліставое шкло з Беларусі і Расеі.
У канцы мая Кіеў прыме меры для абароны мясцовых вытворцаў шкла. Яны істотна паўплываюць на змену рынкаў збыту для беларускіх і расейскіх шкловыдзімальшчыкаў, піша партал GlassOnWeb.com (пераклад - charter97.org).
У прыватнасці, на імпартнае ліставое шкло будзе ўведзеная гандлёвая нацэнка.
Ад такіх мер найбольшую выгаду атрымае завод «Пралетар», блізкі да экс-мэру горада Лісічанска Сяргея Дунаева. Гэтае прадпрыемства неаднаразова звярталася да ўладаў з просьбай аб абароне айчынных вытворцаў шкла.