МТС павялічыць кошты міжнародных тэлефанаванняў
6- 22.05.2012, 10:37
Аператар МТС паведамляе, што з 1 чэрвеня 2012 года будуць павышаныя тарыфы на паслугі міжнароднай сувязі «ў сувязі з павышэннем аптовых тарыфаў з боку РУП «Белтэлекам».
Зараз тэлефанаванні ў іншыя краіны для абанентаў МТС каштуюць ад 1100 рублёў (Расея і краіны СНД) да 5100 рублёў за хвіліну, піша TUT.BY.
Кампанія апублікуе тарыфы з 1 чэрвеня 2012 года на сваім сайце.