Сейм Літвы 2013 год абвясціў Годам паўстання Каліноўскага
32- 22.05.2012, 14:52
Сваім рашэннем літоўскі парламент хоча падкрэсліць значэнне паўстання для літоўскага, беларускага і польскага народаў.
Як перадае агенцтва BNS, 46 дэпутатаў падтрымалі праект адпаведнай пастановы.
У наступным годзе адзначаецца 150-я гадавіна паўстання. Ураду прапанавана да 1 верасня распрацаваць праграму юбілейных мерапрыемстваў, а ў бюджэце на 2013 год прадугледзець сродкі на іх правядзенне, піша «Інтэрфакс».
У законе гаворыцца, што паўстанне 1863-1864 гадоў - гэта нацыянальна-вызваленчае паўстанне народаў Рэчы Паспалітай за вызваленне з-пад улады Расейскай імперыі. Барацьба за свабоду вялася на акупаванай Расейскай імперыяй тэрыторыі Польшчы і Вялікага княства Літоўскага.
У Польшчы паўстанне пачалося 22 студзеня 1863 года і атрымала назву студзеньскага паўстання. У Літве паўстанне пачалося ў сакавіку 1863-га. Паўстанне было задушанае ўвосень 1864 года.