9 чэрвеня 2026, aўторак, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Івашкевіч: Суддзя абяцала «параіцца», як выканаць ейнае рашэнне

26
Віктар Івашкевіч: Суддзя абяцала «параіцца», як выканаць ейнае рашэнне

Адзін з лідараў беларускай апазіцыі пракаментаваў рашэнне Савецкага суда, які прымушае яго абвергнуць заклік да санкцый на сайце charter97.org.

«Я вось заўтра пайду да суддзі, і яна мне патлумачыць, чаго яна ад мяне хоча. Я павінен абвергнуць свае словы, але я іх не магу абвергнуць. Было б лагічна апублікаваць маё «абвяржэнне» у «Советской Белоруссии», на іх ёсць адміністрацыйны рычаг. А як можна charter97.org даручаць, калі вы іх не прызнаеце як афіцыйны СМІ? На гэта суддзя сказала, што яна павінная параіцца. Публічнае тлумачэнне я ўжо зрабіў у адкрытым лісце да Цыбліенка. Што яшчэ патрэбна?

Што да самога суду, то, відавочна, што прапагандысцкая кампанія супраць санкцый ЕЗ, у якой удзельнічалі дзесяткі тысяч дармаедаў з ідэалагічных аддзелаў, правалілася. Хвалі народнага абурэння не атрымалася. Прадстаўнікі афіцыйных прафсаюзаў прызналі на судзе, што ніякіх маіх зваротаў не чыталі, а рэзалюцыю атрымалі ад сваіх прафсаюзных начальнікаў. Яны ўвесь час казалі, што баяцца, што «будзе як у мінулым годзе». Што было? Была спыненая дзейнасць калектыўнай дамовы, не выплачвалі прэміі і даплаты. Дык гэта зрабіла адміністрацыя прадпрыемства сумесна з афіцыйнымі прафсаюзамі. Дык падавайце тады ў суд! Я прапаноўваў заключыць «міравую» і падумаць разам, як нам хутчэй прагнаць гэтую ўладу, якая стварае праблемы і мне, і ім. Але на гэта маю прапанову яны ніяк не адрэагавалі. Але там былі людзі з квадратнымі сківіцамі і бычынымі шыямі, якія давалі ім ўказанні», - сказаў у інтэрв'ю charter97.org Віктар Івашкевіч.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках