10 чэрвеня 2026, Серада, 0:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Carlsberg падкіне грошай стратнай «Аліварыі»

7
Carlsberg падкіне грошай стратнай «Аліварыі»

Кампанія Carlsberg разглядае магчымасць прадастаўлення пазыкі свайму беларускаму бізнесу - ААТ «Піўзавод «Аліварыя».

Як стала вядома «Ежедневнику», яе аб'ём складзе не менш за 3,3 млн еўра.

Эксперты звяртаюць увагу, што па выніках мінулага года беларускае прадпрыемства дацкага холдынгу атрымала страту. Чыстыя страты «Аліварыі» за 2011 год, якія ўзнік з-за росту пазарэалізацыйных выдаткаў, склалі 24 683 млн рублёў. Дзеля прыкладу: па выніках 2010 года ў завода быў зафіксаваны прыбытак у памеры 13 220 млн рублёў.

Па выніках мінулага года доля «Аліварыі» ў вытворчасці піва ў Беларусі склала 18,3%. Прадпрыемства заняло трэцяе месца па аб'ёмах выпуску піва, павялічыўшы аб'ёмы ў параўнанні з 2010 годам на 26% - да 9,047 дэкалітраў. Наперадзе яго «Крыніца» (15,404 млн дал) і «Бровары «Хайнекен» (11, 541 млн дал).

Carlsberg з 2011 года з'яўляецца ўладальнікам кантрольнага пакета ААТ «Піўзавод «Аліварыя». Яму належыць 67,8% статутнага фонду.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках