10 чэрвеня 2026, Серада, 1:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за 4000 куранят загінулі з-за пажару на бройлернай фабрыцы

5
Больш за 4000 куранят загінулі з-за пажару на бройлернай фабрыцы

Пажар здарыўся на фабрыцы СВК «Прагрэс Верцялішкі» ў Гродзенскім раёне.

Чатыры з паловай тысячы куранят аднадзённага ўзросту загінула ў выніку пажару на птушніку бройлернай фабрыкі СВК «Прагрэс Верцялішкі» у вёсцы Галоўнічы Гродзенскага раёна, паведамляе БелаПАН.

У праваахоўных органах паведамілі, што пажар узнік 22 мая ў 20.55. Выратаваць з агню атрымалася каля 25 тысяч куранят. Прычыны пажару высвятляюцца.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках