10 чэрвеня 2026, Серада, 0:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманая здымачная група «Белсата» (Відэа)

5
Затрыманая здымачная група «Белсата» (Відэа)

(абноўлена) У Менску міліцыя затрымала журналістаў тэлеканала «Белсат» Любоў Лебедзеву і Алеся Любенчука.

Яны бралі інтэрв'ю ў дырэктара грамадскай ініцыятывы «Платформа» Андрэя Бандарэнкі. Затрыманне адбылося каля ДК Чыгуначнікаў, паведамляе svaboda.org.

Затрымлівала журналістаў група з шасці чалавек. Супрацоўнікі міліцыі не назваліся. У службовую форму быў апрануты толькі адзін з іх.

Алесь Любянчук паспеў сказаць па тэлефоне, што іх вязуць у міліцыю Кастрычніцкага раёна. Праз некаторы час стала вядома, што журналістку Лебедзеву вызвалілі, а аператара Любенчука да гэтага часу трымаюць у РУУС.

Журналіста абвінавачваюць у супрацоўніцтве з «Белсатам».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках