Байнэту шукаюць лагатып (Варыянты)
44- 23.05.2012, 11:59
Папярэднія вынікі конкурсу па выбары лагатыпа Байнэту сталі хітом ЖЖ-суполкі by_trash.
Тэхнічны адміністратар зоны .BY Hoster.by прапанаваў прыдумаць лагатып Байнэту - дзесяткі «дызайнераў» адгукнуліся і выслалі свае варыянты таго, якім яны бачаць беларускі Інтэрнэт.
Вынікі конкурсу яшчэ не падведзеныя, пераможцы не знойдзены, але нават тыя працы, якія з'явіліся на адмысловай старонцы конкурсу ў Facebook, выклікалі непадробную цікавасць беларускіх інтэрнэтчыкаў, а «лепшыя» працы занялі ганаровае месца ў галерэі ЖЖ-суполкі by_trash.
«Удзельнічаць у конкурсе могуць усе жадаючыя, пры гэтым зусім не абавязкова быць прафесійным дызайнерам. Ад вас патрабуюцца свежыя ідэі і жаданне выйсці за межы звыклых стэрэатыпаў аб вывах з беларускім «акцэнтам», паведамляе прэс-служба Hoster.by.
Прапануем і вам атрымаць асалоду ад гэтай прыгажосці.










Усе працы можна прагледзець тут.