Экс-прэзідэнта Туніса патрабуюць пакараць смерцю за забойства дэманстрантаў
5- 24.05.2012, 10:00
Ваенны трыбунал Туніса запатрабаваў смяротнага пакарання для былога прэзідэнта краіны Зін аль-Абідзіна бен Алі.
Пра гэта паведамляе ІТАР-ТАСС са спасылкай на мясцовыя ўлады.
Былога прэзідэнта, які яшчэ 14 студзеня 2011 года збег у Саудаўскую Аравію, а таксама 22 ягоных паплечніувў абвінавачваюць у забойстве па меншай меры 22 дэманстрантаў падчас акцый пратэсту ў студзені 2011 года.
Раней Зін аль-Абідзіна бен Алі ўжо быў прысуджаны да 66 гадоў турмы за крадзёж дзяржаўных сродкаў, захоўванні зброі і наркотыкаў.
У студзені 2011 года ў Тунісе адбылася «язмінавая рэвалюцыя». Акцыі пратэсту былі выкліканыя незадаволенасцю насельніцтва адсутнасцю палітычных свабод, сацыяльнай няроўнасцю, разгулам карупцыі і беспрацоўем. У выніку беспарадкаў 14 студзеня прэзідэнт бен Алі бег з Туніса ў Саудаўскую Аравію і на наступны дзень быў адхілены ад пасады Канстытуцыйнай радай краіны.
Як паведамляла ў пачатку мая AFP са спасылкай на афіцыйныя дадзеныя па колькасці ахвяр, з 17 снежня 2010 года - дня пачатку паўстання ў Тунісе - загінулі каля 340 чалавек, 2 тысячы 174 атрымалі раненні.
Па словах Тауфік Будзербала, кіраўніка камісіі па расследаванні выпадкаў парушэння правоў чалавека рэжымам бен Алі, адказнасць за кровапраліцце ляжыць на звергнутым прэзідэнце і ягоных міністрах, якія спрабавалі «ўтапіць паўстанне ў крыві».