На «Басовішчы» выступяць IQ48, :B:N: і Kalmary
2- 29.05.2012, 9:52
Фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча» пройдзе пад Гарадком ў Польшчы 13-14 ліпеня.
Ужо пацвердзілі свой выступ беларускія гурты IQ48, :B:N: і Kalmary. У гэтым годзе, як і ў мінулым, таксама будуць гучаць DJ-сэты. Іх можна будзе пачуць пад Гарадком на другі дзень фестывалю. Акрамя польскіх музыкаў, на іх запрошаныя 2 дзіджэя з Беларусі.
Акрамя таго, 7 ліпеня пройдзе канцэрт «Before Basowiszcza». На гэтым мерапрыемстве ў Беластоку выступіць беларускі гурт Drum Ecstasy. Тады ж пройдзе агляд мясцовых маладых гуртоў, лепшыя з якіх выступяць на вялікай сцэне на фестывалі «Басовішча».