10 чэрвеня 2026, Серада, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

30 мая і 9 чэрвеня - дні цвярозасці ў Менску

27
30 мая і 9 чэрвеня - дні цвярозасці ў Менску

Менгарвыканкам прыняў рашэнне абмежаваць продаж піва і слабаалкагольных напояў у рознічнай гандлёвай сетцы Менска 30 мая і 9 чэрвеня.

Акрамя таго, Менгарвыканкам накіраваў лісты ў гандлёвыя аб'екты горада з просьбай таксама абмежаваць продаж моцных алкагольных напояў у гэтыя дні.

Як паведаміла TUT.BY начальніца ўпраўлення гандлю і паслуг Аксана Канстанціновіч, сам Менгарвыканкам не мае права абмяжоўваць продаж моцных алкагольных напояў сваім рашэннем, але можа парэкамендаваць зрабіць гэта гандлёвым аб'ектам. Як правіла, падобныя просьбы не застаюцца без увагі.

У аб'ектах грамадскага харчавання алкаголь будзе прадавацца без абмежаванняў.

Часовая забарона звязаная «з правядзеннем 30 мая 2012 года і 9 чэрвеня 2012 года ўрачыстых мерапрыемстваў ва ўстановах адукацыі горада Менска, прысвечаных заканчэння 2011/2012 навучальнага года» і ажыццяўляюцца «ў мэтах забеспячэння належнага грамадскага парадку і бяспекі, папярэджання надзвычайных сітуацый».

Алкагольныя напоі ў сталіцы не будуць прадавацца 30 мая з 12.00 да 23.00 і з 15.00 9 чэрвеня да 8.00 10 чэрвеня.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках