Добрыя вучні (Фота)
160- 3.05.2012, 9:57
Дружыннікі БРСМ пераймаюць «лепшыя» традыцыі АМАПа.
У Інтэрнэце з'явіліся фота, на якіх паказаныя юныя «байцы» МААП БРСМ, якія блакавалі працу фатографа падчас мітынгу.
Як бачна з фотаздымкаў, апублікаваных інфармацыйна-адукацыйным парталам bymedia.net, сябры моладзевага атрада аховы парадку, такіх атрадаў, якія незаконна блакуюць працу фатографа перад пачаткам урачыстага мітынгу БРСМ, прысвечанага адкрыццю 3-га працоўнага семестра Лета-2012 ля стэлы Горад-герой Менск, 1 мая 2012 года.
Такім чынам, юныя «байцы» БРСМ пераймаюць «лепшыя» традыцыі АМАПа ў дачыненні да журналістаў. Нагадаем, падчас апазіцыйных мітынгаў і акцый супрацоўнікі АМАПу неаднаразова перашкаджалі працы прадстаўнікоў СМІ, закрывалі рукамі аб'ектывы, разбівалі камеры.
За апошнія паўгады колькасць «байцоў» моладзевых атрадаў (МААП) БРСМ вырасла на 2 тысячы і дасягнула 7 тысяч чалавек. Удзельнікі атрадаў патрулююць вуліцы (афіцыйна - толькі з міліцыяй) і праходзяць трэніроўкі на базах АМАПа.
Фота photo.bymedia.net