Майкл Скэнлан: Хвалебныя оды і панегірыкі не заменяць праўдзівых рэпартажаў
1
11:27, — Палітыка
У Беларусі працягвае існаваць супярэчнасць паміж свабодай слова і дзеяннямі ўрада, якія «накіраваныя супраць незалежных СМІ і абмяжоўваюць іх свабоду».
Аб гэтым заявіў Часовы павераны ў справах ЗША Майкл Скэнлан на мерапрыемстве з нагоды Сусветнага дня свабоды прэсы ў Інфармацыйным аддзеле амбасады ЗША ў Менску 3 мая, перадае БелаПАН.
«Падаючы платформу для публічнага абмеркавання, свабодная прэса забяспечвае неацэнную магчымасць ажыццяўляць кантроль над урадам і ўладамі. Хвалебныя оды і панегірыкі не заменяць праўдзівых рэпартажаў», - падкрэсліў Скэнлан.
«Умовы вядзення бізнесу таксама павінныя быць роўнымі для дзяржаўных і незалежных выданняў, - працягнуў ён. - СМІ павінныя ў поўным сэнсе гэтага слова быць «чацвёртай уладай». Як мы бачым, грамадства пакутуе ад перашкоды вольнаму распаўсюду ідэй».
Часовы павераны заклікаў журналістаў рабіць «праўдзівыя і жыццёва важныя рэпартажы пра падзеі ў Беларусі».
У ходзе мерапрыемства адбыўся тэлемост паміж прадстаўнікамі беларускай недзяржаўнай прэсы і былым рэдактарам газеты «Вашынгтон Пост» Кевінам Клоўзам. З амерыканскай сталіцы Клоўз заклікаў журналістаў прытрымлівацца прафесійных стандартаў і выказаў упэўненасць, што Беларусь не застанецца ў ізаляцыі, а інтэгруецца ў сусветныя працэсы.
Амбасада ЗША таксама арганізавала тэлемост з Вільняй, адкуль удзельнікаў мерапрыемства прывітала галоўны рэдактар апазіцыйнага сайта «Хартыя-97» Наталля Радзіна.
Экспарт
Новости партнеров




