28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бундэстаг выступіў за байкот ЧС-2014 па хакеі ў Беларусі

67
Бундэстаг выступіў за байкот ЧС-2014 па хакеі ў Беларусі

Парламент ФРГ выступіў за байкот чэмпіянату свету па хакеі 2014 года ў Беларусі.

Праект рэзалюцыі з заклікам перанесці мерапрыемства ў іншую краіну распрацавалі фракцыі сацыял-дэмакратаў (СДПГ) і «Зялёных», піша Sueddeutsche Zeitung. Да працы над праектам далучыліся таксама дэпутаты кіруючай кааліцыі з ХДС/ХСС і СвДП.

Нямецкія палітыкі лічаць, што Аляксандр Лукашэнка не з'яўляецца «годным гаспадаром» для чэмпіянату.

У бундэстагу вырашылі заняцца пытаннем ЧС-2014 па хакеі на фоне спрэчак аб паводзінах палітыкаў напярэдадні чэмпіянату Еўропы па футболе ва Украіне. Дэпутаты не выключаюць, што будуць байкатаваць спаборніцтвы з-за справы экс-прэм'ера Юліі Цімашэнка, бо лічаць яе палітычнай зняволенай.

На думку «Зялёных», у Беларусі сітуацыя з правамі чалавека нашмат горшая, чым ва Украіне, таму трэба загадзя прыняць рашэнне аб пераносе мерапрыемства ў іншую краіну. У рэзалюцыі дэпутаты маюць намер звярнуцца да Нямецкага хакейнага саюзу з просьбай падняць гэтую тэму на кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакея ў Хельсінкі. Палітыкі ўпэўненыя, што «большасці спартоўцаў будзе непрыемна атрымліваць узнагароды з рук дыктатара».

Раней Еўрапарламент заклікаў нацыянальныя хакейныя федэрацыі выступіць супраць правядзення ЧС-2014 у Беларусі. Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) Рэнэ Фазель паказаў тады на нейтралітэт спорту па адносінах да палітыкі і адмовіўся пераносіць спаборніцтвы. Зрэшты, ён адзначыў, што дыскусія на гэтым не закрытая і можа быць працягнутая на майскім кангрэсе IIHF.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках