10 чэрвеня 2026, Серада, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мерапрыемствах 9 мая менчукоў будуць абшукваць

49

Супрацоўнікі менскай міліцыі будуць праводзіць абавязковы агляд грамадзянаў, якія прыйдуць на святочныя мерапрыемствы 9 мая.

Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў пятніцу начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі ГУУС Менгарвыканкама Юрый Сарокін, перадае «Інтэрфакс».

«Праход на святочныя мерапрыемствы ў Менску будзе ажыццяўляцца пад кантролем супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Пропуск будзе з абавязковым даглядам, з ужываннем стацыянарных і ручных металадэтэктараў», - паведаміў Ю.Сарокін.

На прэс-канферэнцыі таксама было адзначана, што «ў месцах масавых мерапрыемстваў, у мэтах бяспекі грамадзянаў, будзе весціся відэадакументаванне».

Па словах Ю.Сарокіна, у Менску на пляцоўках, дзе 9 мая будуць праходзіць святочныя мерапрыемствы, усталююць 28 кантрольна-прапускных пунктаў, праз якія грамадзяне змогуць прайсці да месцаў гулянняў.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках