Брэсцкая міліцыя разграміла міжнародны злёт анархістаў
14
14:25, — Палітыка
Міліцыя затрымала 11 удзельнікаў міжнароднага злёту анархістаў.
У горадзе над Бугам праходзіў міжнародны злёт анархістаў. У зону адпачынку «Чырвоны двор», што знаходзіцца на ўскраіне Брэста, з'ехалася больш за 150 чалавек з Расеі, Украіны, Польшчы і Беларусі.
Дарослыя ўдзельнікі злёту абмяркоўвалі правядзенне сумесных мерапрыемстваў і каардынацыю дзеянняў. Таксама, многія ўдзельнікі мерапрыемства выказвалі словы падтрымкі палітзняволеным анархістам Беларусі.
На думку прэс-службы УУС Брэсцкага аблвыканкама, «актывісты руху абмяркоўвалі планы сумеснай арганізацыі скаардынаваных дзеянняў экстрэмісцкага характару, накіраваных на парушэнне грамадскага парадку і бяспекі, усталяванага парадку ажыццяўлення дзяржаўнай улады і кіравання».
Абурэнне ўладаў выклікалі і размовы аб міжнародным супрацоўніцтве з выездам на месца правядзення акцый прадстаўнікоў анархісцкага руху сумежных дзяржаў.
Саміт перапыніла чаканае з'яўленне міліцыянтаў. 11 актывістаў было затрымана, асобы ўсталяваныя і пастаўленыя на фота і відэаўлік. Паводле афіцыйных дадзеных затрымалі іх за хуліганскія дзеянні, абвінаваціўшы, у тым ліку, і ў нецэнзурнай лаянцы ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі.
Напісаць каментар (14)
Навіны
па тэме
- У Магілёве патрабуюць вызваліць палітзняволеных анархістаў (Фота)
- 15 задержанных анархистов – на Окрестина
Экспарт
Новости партнеров




