На тэрыторыі гольф-клуба пад Менскам знайшлі міну
11- 4.05.2012, 16:07
На тэрыторыі будаўніцтва гольф-клуба пад Менскам знайшлі міну часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Пра гэта паведамілі БелТА ва УУС Менаблвыканкама.
82-міліметровую мінамётную міну часоў Вялікай Айчыннай вайны выявілі 3 мая ў 17.50 у пасёлку Калодзішчы пад Менскам падчас будаўнічых прац на месцы будучага гольфклуба. На шчасце, ніхто не пацярпеў, на месца прыбыла група размініравання спецпадпаддзялення «Алмаз», якая і знішчыла небяспечную знаходку.
У той жа дзень паблізу вёскі Старая Буда Чавускага раёна ў лясным масіве быў выяўлены цэлы арсенал той жа эпохі. 215 мінамётных мін, 2 гранаты і артылерыйскі узрывальнік абясшкодзілі байцы групы размінавання в/ч 5523.