10 чэрвеня 2026, Серада, 4:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Корбут адкрые The Big Sky State Games ў ЗША

9
Вольга Корбут адкрые The Big Sky State Games ў ЗША

Беларуская спартоўка прыме ўдзел у адкрыцці найбуйнейшага спартовага турніру штата Мантана.

Вольга Корбут будзе спецыяльнай госцяй на цырымоніі адкрыцця The Big Sky State Games - штогадовага спартовага турніру, які праводзіцца ўжо 27 гадоў у амерыканскім штаце Мантана. У ходзе яго правядзення спартоўцы спаборнічаюць у 30 відах спорту. Вольга Корбут запаліць факел гульняў і звернецца да аўдыторыі падчас адкрыцця мерапрыемствы ў Білінгсе - найбуйнейшым горадзе штата, паведамляе мясцовы тэлеканал KTVQ (пераклад - charter97.org).

Вольга Корбут нарадзілася 16 мая 1955 года ў Гродне. Заслужаная майстар спорту СССР. Чатырохразовая чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў. Трохразовая чэмпіёнка свету. Абсалютная чэмпіёнка СССР 1975 года.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках