Пуцін працягне палітыку інтэграцыі з Беларуссю
24- 8.05.2012, 9:07
Знешняя палітыка Расеі пры Уладзіміры Пуціне не зменіцца.
Адным з першых дакументаў новага прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, які заступіў на пасаду 7 мая, стаў указ «Аб мерах па рэалізацыі знешнепалітычнага курсу Расейскай Федэрацыі», апублікаваны на сайце kremlin.ru.
Асобная ўвага ў ім нададзеная інтэграцыі на постсавецкай прасторы.
Пуцін даручыў міністэрству замежных спраў Расейскай Федэрацыі сумесна з іншымі федэральнымі органамі выканаўчай улады «разглядаць развіццё шматбаковага ўзаемадзеяння і інтэграцыйных працэсаў на прасторы Садружнасці Незалежных Дзяржаў як ключавы напрамак знешняй палітыкі Расейскай Федэрацыі».
Згодна з указам, выканаўчая ўлада Расеі ў адносінах з дзяржавамі - удзельніцамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў павінная:
- Паслядоўна праводзіць курс на далейшае развіццё разнапланавага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у сацыяльна-эканамічнай, гуманітарнай, праваахоўнай і іншых сферах;
- Садзейнічаць ўступленню ў сілу і практычнай рэалізацыі Дамовы аб зоне свабоднага гандлю ад 18 кастрычніка 2011 года;
- Працягваць актыўна пашыраць узаемадзеянне з Рэспублікай Беларусь у межах Саюзнай дзяржавы;
- Спрыяць паглыбленню еўразійскай інтэграцыі ў межах Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы Расейскай Федэрацыі, Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Казахстан і стварэнні да 1 студзені 2015 года Еўразійскага эканамічнага саюза, зыходзячы з адкрытасці гэтых працэсаў для далучэння іншых дзяржаў, перш за ўсё сябраў Еўразійскай эканамічнай супольнасці і удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, садзейнічаць міжнароднаму пазіцыянаванню новых інтэграцыйных структур;
- Умацоўваць Арганізацыю Дамовы аб калектыўнай бяспецы, яе механізмы аператыўнага рэагавання на сучасныя выклікі і пагрозы і яе міратворчы патэнцыял, удасканальваць знешнепалітычную каардынацыю ў межах гэтай арганізацыі.