На беларуска-польскай мяжы - чэргі
1- 8.05.2012, 9:56
У пунктах пропуску на беларуска-польскай мяжы ўвечары 7 мая пачалі ўтварацца чэргі легкавых і грузавых аўтамабіляў.
Як паведамілі БелаПАН у Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі, гэта можа быць звязана з плануемымі польскім прафсаюзам мытнікаў страйкамі. Іх збіраюцца праводзіць 8, 10 і 11 мая.
У сярэдзіне дня 7 мая ва ўсіх шасці пунктах пропуску, дзе магчымае перасячэнне мяжы аўтамабільным транспартам, па дадзеных беларускіх памежнікаў, з абодвух бакоў знаходзілася каля 100 легкавых і грузавых аўтамабіляў. Па стане на 20 гадзін гэтая лічба павялічылася больш чым у два разы. Найбольшая колькасць легкавых аўтамабіляў знаходзілася ў чарзе на выезд з Беларусі ў пункце пропуску «Брэст - Цярэспаль» - каля 100 аўтамашын.