Данесці да дыктатара Канстытуцыю не атрымалася (Фота)
58- 8.05.2012, 13:07
Раніцай група грамадзянаў, падманутых уладамі, сабралася ля Чыгуначнага вакзалу і накіравалася да Дома ўрада.
Сярод іх таксама былі сваякі некаторых асуджаных. У Доме ўрада яны мелі намер перадаць Лукашэнку транспарант з 40-м артыкулам Канстытуцыі (аб праве накіроўваць звароты ў дзяржаўныя органы), каб той вывесіў яго ў памяшканні сваёй адміністрацыі, перадае «Радыё Свабода».
На ўваходзе на плошчу Незалежнасці асобы ў цывільным перакрылі грамадзянам дарогу і канфіскавалі транспарант.
Артыкул 40. Кожны мае права накіроўваць асабістыя або калектыўныя звароты ў дзяржаўныя органы.
Дзяржаўныя органы, а таксама службовыя асобы абавязаныя разгледзець зварот і даць адказ па сутнасці ў вызначаны законам тэрмін. Адмова ад разгляду пададзенай заявы павінная быць пісьмова матываванай.





