9 чэрвеня 2026, aўторак, 22:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі крадуць нават сметніцы

22

Шэсць чыгунных скрыняў зніклі 7 мая ў мікрараёне Сельмашаўскі.

Агульны кошт іх складае 2,8 мільёна рублёў. У той жа дзень на вуліцы Петруся Броўкі ў раёне каскаду азёр скралі яшчэ шэсць скрыняў, а ў прыдачу да іх - і шэсць паркавых зэдляў. У абодвух выпадках узбуджаныя крымінальныя справы, выкрадальнікаў шукаюць, пішуць naviny.by са спасылкай на прэс-службу УУС Гомельскага аблвыканкама.

У Навабеліцкім раёне Гомельскай вобласці міліцыянты затрымалі гамельчука, які аддзіраў металічныя поручні ў падземным пераходзе. Ён паспеў ададраць больш за 30 метраў поручняў, але злачынны намер да канца не давёў.

Паляўнічыя за металам адрозніваюцца не толькі выдумкай, але часам і выключным цынізмам. Так, нядаўна ў тым жа Гомелі скралі адкідны пандус для інвалідаў, усталяваны ў пад'ездзе аднаго з жылых дамоў. Пандус знайшлі ў пункце прыёму металалому. Аказалася, злойдзей збыў канструкцыю коштам 800 тысяч рублёў ўсяго за «дваццатку».

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках