Ігар Сімбіроў арыштаваны на 15 сутак
11
17:56, — Палітыка
Такое рашэнне 8 мая прыняў суд Менскага раёна.
Знаходзіцца за кратамі барду прыйдзецца на адны суткі менш, паколькі суд залічыў яму іх, калі Ігар Сімбіроў з 6 на 7 мая знаходзіўся ў раённым цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, паведамляе «Радыё Свабода».
Суд над Сімбіровым пачаўся яшчэ ўчора, але тады паседжанне перанеслі на 18 мая. Сёння спевака нечакана затрымалі разам са Зміцерам Бартосікам у раёне Парку Чалюскінцаў і зноў прывезлі ў той жа суд. І вынеслі вердыкт - 15 сутак арышту.
Нагадаем, 6 мая ўвечары Ігар Сімбіроў разам з бардам Зміцерам Бартосікам і 12 слухачамі былі затрыманыя на станцыі «Зялёнае» пасля канцэрту на адкрытым паветры. У аддзяленні міліцыі ў Ждановічах на Сімбірова склалі адміністрацыйны пратакол. Яго абвінавацілі ў непадпарадкаванні міліцыі пры затрыманні, у тым, што ён лаяўся і размахваў рукамі.
Напісаць каментар (11)
Навіны
па тэме
- У Менску зноў затрымалі бардаў Сімбірова і Бартосіка
- Суд над Игорем Симбиревым перенесен на 18 мая
- Пад Менскам затрымалі бардаў і іх слухачоў
- Музыкант Игорь Симбирев на свободе
Экспарт
Новости партнеров




