9 чэрвеня 2026, aўторак, 20:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктара BISS арыштавалі па абвінавачванні ў бойцы

33
Дырэктара BISS арыштавалі па абвінавачванні ў бойцы

Аляксей Пікулік адпраўлены ў турму на Акрэсціна.

Каля шасці гадзін вечара 31 мая ў Мyнску быў затрыманы акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (Вільня), прафесар Еўрапейскага універсітэта ў Санкт-Пецярбургу Аляксей Пікулік. Яму інкрымінуюць дробнае хуліганства.

Аб акалічнасцях затрымання Пікуліка пакуль нічога не вядома. Па звестках адваката, з Цэнтральнага РУУС яго адправілі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна. Інфармацыю аб тым, што затрыманы знаходзіцца менавіта там, пацвердзіла і ягоная маці - ёй патэлефанавалі з ізалятара на хатні тэлефон і паведамілі, што Аляксей знаходзіцца ў іх.

Хутчэй за ўсё, судовы разгляд адбудзецца 1 чэрвеня ў судзе Цэнтральнага раёна, паведамляе БелаПАН.

6 красавіка ў Пікуліка забралі пашпарт. У той дзень ягоную машыну спынілі супрацоўнікі ДАІ і запатрабавалі прайсці ва УУС Цэнтральнага раёна для правядзення працэдуры апазнання. Акадэмічнага дырэктара BISS западозрылі ва ўдзеле ў бойцы і падробцы дакументаў. На падставе апошняга падазрэння ў яго і забралі дакументы.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках