10 чэрвеня 2026, Серада, 1:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску з'явіцца тэлеканал дакументальнага кіно

8

«Менск 24ДОК» пачне вяшчанне ў кабельных сетках замест расейскага аналагу, выключанага з іх за паказ фільма «Звычайны прэзідэнт».

«Менск 24 ДОК» - новы тэлеканал лепшай дакументалістыкі сучаснасці. У эфіры канала фільмы, якія атрымалі ўзнагароды міжнародных фестываляў, праекты вядомых журналістаў, якім апладзіравалі найбуйнейшыя кіназалы свету і перадачы пра самае важнае сёння. Увазе гледача новага тэлеканала будуць прадстаўленыя рубрыкі, якія будуць стала абнаўляцца: злабадзённыя палітычныя і эканамічныя падзеі («Паліт»), экалогіі планеты («Эка»), сучаснае мастацтва («Арт»), запамінальныя гісторыі з чалавечага жыцця («Людзі») і погляд замежных журналістаў на постсавецкую рэчаіснасць («Іна»)», - паведамляе сайт МТІС.

Канал пачынае вяшчанне 1 чэрвеня 2012 года і будзе выходзіць у эфір штодня з 7.00 да 0.00.

Як паведамляў сайт charter97.org, расейскі тэлеканал «24ДОК» з 2008 года не транслююць у Беларусі з-за фільма «Звычайны прэзідэнт».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках