Іпэшнікаў адхілілі ад вытворчасці цыгарэт
21- 1.06.2012, 11:16
Індывідуальныя прадпрымальнікі ў Беларусі адхіленыя ад вытворчасці тытунёвых вырабаў.
Дадзенае рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Саўміна N488 ад 28 мая 2012 года.
Дакументам уносяцца змяненні і дапаўненні ў парадак устанаўлення квот на вытворчасць тытунёвых вырабаў у Беларусі. У прыватнасці, згодна з пастановай, індывідуальныя прадпрымальнікі выключаныя з ліку вытворцаў цыгарэт, піша «Інтэрфакс».
Вытворчасцю тытунёвых вырабаў у Беларусі, у тым ліку і ліцэнзійных, займаюцца два прадпрыемствы: ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман»і менскае ТАА «Тытунь-інвест». Індывідуальныя прадпрымальнікі дэ-факта выпускам тытунёвых вырабаў не займаюцца.