Пашкевіча арыштавалі на 7 сутак
6- 1.06.2012, 14:39
У Светлагорску адбыўся суд над актывістам грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Міхаілам Пашкевічам.
Апазіцыянера абвінавацілі ва «ўмяшанні ў дзеянні міліцыі». Прысуд вынесла суддзя Алісейка Ірына, піша ПЦ «Вясна». Судовы працэс прайшоў без прысутнасці адваката з Менску.
Нагадаем, як учора паведамляў сайт charter97.org, міліцыя Светлагорскага раёна затрымала актывістаў кампаніі «Гавары праўду» і журналістаў, якія прыехалі ў вёску Якімава Слабада, каб назіраць за сходам жыхароў, якія хочуць арганізаваць мясцовы рэферэндум з нагоды будаўніцтва ў іх мясцовасці завода беленай цэлюлозы.
Увечары ўсіх затрыманых, акрамя Міхаіла Пашкевіча, вызвалілі. Актывіст апазіцыі, якому пры затрыманні пашкодзілі руку, быў пакінуты ў РУУС Светлагорска, дзе на яго склалі пратакол.