Інтэрнэт-карыстальнікі скардзяцца на перабоі ў працы byfly
34- 1.06.2012, 16:35
Пасля 16 гадзін сталічныя карыстальнікі пачалі паведамляць пра перабоі ў працы найбуйнейшага ў краіне інтэрнэт-правайдэра byfly.
У прыватнасці, праблемы назіраюцца ў Заводскім (вуліцы Алтайская, Байкальская), Маскоўскім (Малінаўка, Паўднёвы Захад) і Ленінскім (Серабранка) раёнах. Крыху пазней скаргі паступілі з раёна Камароўскага рынку, піша onliner.by.
Зрэшты, з'яўляюцца паведамленні аб тым, што частка карыстальнікаў не мела праблемаў пры карыстанні паслугамі ад кампаніі ў тых раёнах, дзе іншыя іх адзначаюць.
Акрамя гэтага, карыстальнікі раяць перазагружаць мадэмы - гэта здымае праблему на некаторы час.