Гурт «Пурген» выканаў у Менску «Belarus Freedom» (Відэа)
10- 18.06.2012, 10:23
Расейскі панк-гурт «Пурген» на канцэртах у Менску і Гомелі яшчэ ў маі перапеў песню «Belarus Freedom».
Масквічы выканалі яе на беларускай мове, як і ў арыгінале, піша «Наша Нiва».
«Свабодным трэба быць у галаве ў першую чаргу», - сказаў тады вакаліст гурта.