Ірэна Дэгутэне: «Беларусі патрэбныя сістэмныя змены»
6- 18.06.2012, 11:57
У сейме Літвы сёння пачаў працу семінар Парламенцкай Асамблеі НАТА «Усходняе партнёрства: перамены і будучыя перспектывы».
У мерапрыемстве прымаюць удзел парламентарыі, эксперты з большасці еўрапейскіх краін. Запрошаныя таксама эксперты і палітыкі з Беларусі, паведамляе прэс-служба АГП.
У сваёй вітальнай прамове спікер сейма Літвы Ірэна Дэгутэне закранула сітуацыю ў Беларусі. У прыватнасці яна адзначыла: «Беларусь ідзе па шляху самаізаляцыі. Усё больш павялічваецца яе залежнасць ад усходніх партнёраў. Беларусь губляе кантроль над эканамічнымі і палітычнымі працэсамі ўнутры краіны. Умовы аднаўлення дыялогу з Беларуссю - гэта вызваленне і рэабілітацыя ўсіх палітвязняў. Але не толькі гэта нам патрэбна. Неабходныя сістэмныя змены».
Як паведаміў палітык Анатоль Лябедзька, беларускае пытанне - у заўтрашнім парадку дня.