Не памінайце ліхам (Фота)
10- 18.06.2012, 12:15
Беларускую калійную кампанію адправілі ў плаванне.
Магчымасць пераводу офіса Беларускай калійнай кампаніі пад юрысдыкцыю Швейцарыі ў сувязі з пагрозай прымянення да яе эканамічных санкцый з боку ЗША і ЕЗ, выклікала заклапочанасць у моладзевых актывістаў «Гавары праўду» - «Zмены».
З мэтай прыцягнення ўвагі беларускай грамадскасці да гэтай праблемы імі быў праведзены чарговы флэш-моб на рацэ Свіслач. Кардонны куб, на гранях якога былі напісаныя словы развітання з нацыянальным здабыткам, быў запушчаны ў плаванне ўчора ўвечары на вачах у сотняў менчукоў, паведамляе прэс-служба «Гавары праўду».
- У апошні час складаецца ўражанне, што беларускія ўлады ліхаманкава распрадаюць апошняе ў краіне «фамільнае срэбра», а сродкі, атрыманыя ад гэтага, «заганяюць» у замежныя банкі.
«На нашую думку, ва ўмовах практычна абсалютнай непразрыстасці беларускай улады, перавод офіса Беларускай калійнай кампаніі ў Швейцарыю стварае добрую глебу для злоўжыванняў з боку чыноўнікаў», - пракаментаваў гэтую акцыю адзін з актывістаў.



