10 чэрвеня 2026, Серада, 0:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Івашкевіч: Нашая пазіцыя засталася нязменнай

8
Івашкевіч: Нашая пазіцыя засталася нязменнай

Удзельнічаць у «парламенцкіх выбарах» могуць толькі беспрынцыпныя людзі, лічыць палітык.

«З мінулага года нічога не змянілася. Таму якія могуць быць змены ў пазіцыі? Толькі ў беспрынцыпных людзей».

Так пракаментаваў «Беларускаму партызану» прызначэнне «парламенцкіх выбараў» на 23 верасня прадстаўнік аргкамітэта «Беларускага руху» Віктар Івашкевіч.

- Нашая пазіцыя выказвалася неаднаразова з пачатку года: не хадзіць на выбарчыя ўчасткі, і заклікаць людзей рабіць тое ж. Нашая пазіцыя засталася нязменнай. Бо мы прымалі рашэнне зыходзячы з канкрэтнай сітуацыі, а не з палітычнай кан'юнктуры. Рэжым па-ранейшаму ўтрымлівае палітвязняў, ніякіх змен у выбарчым заканадаўстве не адбылося. Якія змены могуць быць у пазіцыі? Толькі ў беспрынцыповых людзей, - заявіў Віктар Івашкевіч.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках