10 чэрвеня 2026, Серада, 0:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мала далі

8
Мала далі

Беларусь разлічвае атрымаць крэдыт АКФ ЕўрАзЭС у поўным аб'ёме.

Аб гэтым заявіў сёння ў «парламенце» міністр фінансаў Андрэй Харкавец, перадае карэспандэнт БелТА.

Гаворачы аб крэдыце АКФ ЕўрАзЭС, Андрэй Харкавец адзначыў: «У разлікі бюджэту, у разлікі параметраў эканамічнай бяспекі ўключаныя гэтыя сродкі. Мы плануем іх атрымаць у поўным аб'ёме».

Як паведамляў сайт charter97.org, трэці транш крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС у памеры $440 млн паступіў у Беларусь.

«Мы пацвярджаем паступленне ў Беларусь трэцяга траншу крэдыту АКФ ЕўрАзЭС. Транш паступіў у поўным аб'ёме - $440 млн. Гэтыя сродкі залічаныя ў золатавалютныя рэзервы», - сказаў прадстаўнік НББ.

Савет АКФ ухваліў вылучэнне Беларусі фінансавага крэдыту на $3 млрд 4 чэрвеня 2011 года, які павінен паступаць траншамі на працягу 2011-2013 гадоў. Крэдыт суправаджае пералік колькасных і структурных крытэраў, якія павінныя быць выкананыя Менскам з мэтай макраэканамічнай стабілізацыі.

У 2011 годзе Беларусь атрымала два траншы на агульную суму $1,24 млрд. На 2012 год запланаванае паступленне двух траншаў па $440 млн, першы з якіх меркавалася накіраваць у Менск у лютым.

Таксама міністр сказаў, што стаўкі акцызаў на тытунёвую і алкагольную прадукцыю ў Беларусі будуць паступова павышацца да ўзроўню ставак, якія дзейнічаюць у Расейскай Федэрацыі.

«Па тытунёвых вырабах і алкагольнай прадукцыі нашая акцызная палітыка будзе станавіцца больш жорсткай. Мы будзем паступальна павышаць стаўкі акцызаў», - сказаў Харкавец.

Міністр дадаў, што гэтая пазіцыя ўжо ўзгодненая з Расеяй. Паэтапнае павышэнне ставак акцызаў прадугледжанае планам антыкрызісных дзеянняў, які Беларусь павінная рэалізаваць у межах сваіх абавязальніцтваў перад АКФ ЕўрАзЭС па атрыманні стабкрэдыту.

«Мы будзем выходзіць на максімальна блізкі да расейскага ўзровень ставак акцызаў», - сказаў ён.

Міністр нагадаў, што Расея прапаноўвае ўніфікаваць стаўкі крэдыту на тытунь і алкаголь на ўсёй тэрыторыі Мытнага саюза.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках