9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белстат: Усе задаволеныя

47
Белстат: Усе задаволеныя

Цікаўныя дадзеныя агучыў Нацыянальны статыстычны камітэт.

Ён у маі правёў выбарачнае абследаванне хатніх гаспадарак (сем'яў і адзінокіх людзей) і выявіў: большасць (70,6%) задаволеныя сваімі жыллёвымі ўмовамі (дарэчы, у мінулым годзе такіх было на 4% меней). Яшчэ 22% хутчэй не задаволеныя, і толькі 7,4% - зусім не задаволеныя сваім жыллём, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Прычым сярод незадаволеных у гарадах большасць жалілася на адсутнасць асобнага жылля або на недахоп квадратных метраў, а ў вёсцы - на адсутнасць камунальных выгод.

Статыстыка - дзіўная штука. У Беларусі каля 3 мільёнаў 870 тысяч хатніх гаспадарак. Значыць, зусім незадаволеных жыллём - менш за 29 тысяч, не надта задаволеных - яшчэ каля 850 тысяч. Пры гэтым у чарзе на жыллё стаяць больш за 800 тысяч сем'яў і асобных грамадзянаў...

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках