9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бабруйску скралі... воданапорную вежу

6
У Бабруйску скралі... воданапорную вежу

Зламыснікі скралі воданапорную вежу коштам 8,5 мільёна рублёў.

Раней судзімы за крадзёж жыхар вёскі Вішнёўка разам з несудзімым таварышам увечары адправіліся на мікрааўтобусе да вёскі Даманава, дзе заўважылі металічную воданапорную вежу, паведамляе TUT.by.

«Металісты» разрэзалі яе на фрагменты, пагрузілі ў транспарт і павезлі. Знікненне грувасткай пабудовы не магло застацца незаўважаным. У ходзе вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі міліцыі выйшлі на след выкрадальнікаў.

Частку фрагментаў вежы мужчыны ўжо збылі. Тое, што яны прадаць не паспелі, супрацоўнікі Бабруйскага РАУС выявілі ў тым жа мікрааўтобусе. Выкрадзенае канфіскавалі.

Бабруйскім раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджаная крымінальная справа. Крадзёж, здзейснены групай асоб, прадугледжвае пакаранне ажно да пазбаўлення волі на тэрмін да чатырох гадоў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках