19 траўня 2024, Нядзеля, 14:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будаўнікі правучылі нядбайнага паркоўшчыка (Фотафакт)

47

Peugeot, прыпаркаваны каля будоўлі, заблакавалі бетоннымі плітамі.

Як паведамляе карыстальнік Twitter, зарэгістраваны пад нікам @Altlead, гэты інцыдэнт меў месца на вул. Бялецкага ў Менску.

Тут, як і на шматлікіх сталічных вуліцах, аўтааматары з-за недахопу месцаў для паркоўкі пакідаюць машыны ля краю праезнай часткі. Уладальнік новага Peugeot 308, мяркуючы па ўсім, вырашыў паступіць «як усе», аднак не ўлічыў, што перакрывае праезд для будаўнічай тэхнікі, піша onliner.by.

На заднім плане бачная будпляцоўка. Не выключана, што менавіта будаўнікі і вырашылі «адпомсціць» уладальніку Peugeot такім арыгінальным чынам.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках