9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыянты распавялі пра вынікі беспрэцэдэнтнага рэйду

67
Міліцыянты распавялі пра вынікі беспрэцэдэнтнага рэйду

Менская міліцыя ў ходзе самога маштабнага за апошнія гады рэйду раскрыла 21 злачынства і прадухіліла 2203 правапарушэнні.

Пра гэта сказана ў паведамленні галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Менгарвыканкама.

На працягу двух дзён - 15 і 16 чэрвеня - праваахоўнікі патрулявалі вуліцы горада, правяралі адрасы, дзе могуць быць арганізаваныя прытоны, а таксама наведвалі раней судзімых грамадзянаў і асоб, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі.

За гэты час было раскрыта 10 крадзяжоў, факты рабаванняў, хуліганства, прычынення целавых пашкоджанняў, махлярства і гэтак далей. Затрыманыя 13 чалавек, якія знаходзяцца ў вышуку.

З выяўленых правапарушэнняў большасць - 950 фактаў - прыпадае на парушэнне правілаў дарожнага руху, 900 - антыалкагольнага заканадаўства, каля 200 - на дробнае хуліганства. У медвыцвярэзнік даставілі 26 чалавек, 100 грамадзянаў паставілі на ўлік да ўрача-нарколага.

У ходзе рэйду міліцыянты наведалі 490 прытонаў і 958 асоб, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчых інспекцыях (з іх боку выяўлена 113 парушэнняў). Акрамя таго, праваахоўнікі праверылі 75 забаўляльных устаноў і гандлёвых кропак, выявіўшы 10 сур'ёзных парушэнняў.

Як заявіў начальнік ГУУС Мінска Аляксандр Барсукоў, дадзены рэйд апынуўся «вельмі прадуктыўным». Між тым у ведамстве падкрэслілі, што падобныя мерапрыемствы ў беларускай сталіцы могуць паўтарыцца, але ўжо без папярэджання (у ГУУС анансавалі правядзенне рэйду 15 чэрвеня, гэта значыць у дзень, калі ён павінен быў пачацца).

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках