9 чэрвеня 2026, aўторак, 18:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Катарскі спецназ трэніраваўся ў Беларусі (Відэа)

10

Спецпадпаддзяленні Катара праходзілі падрыхтоўку ў Менску.

У Інтэрнэце знайшоўся відэаролік, у якім зафіксавана, як катарскі спецназ адпрацоўвае навыкі рукапашнага бою, пераадолення перашкод і стральбы ў менскім Цэнтры спецыяльнай падрыхтоўкі «Дынама».

Ён быў размешчаны ў сеціве яшчэ ў лютым 2011 года.

Нагадаем, у жніўні 2011 сусветныя СМІ паведамлялі пра тое, што спецпадпаддзяленні Катара інструктавалі лівійскіх паўстанцаў. Таксама з'яўлялася інфармацыя аб іх удзеле ў баявых дзеяннях, у тым ліку, у захопе Кадафі.

У лютым гэтага года ў СМІ з'явілася інфармацыя аб тым, што катарскія спецпадпаддзяленні працуюць з сіламі паўстанцаў у сірыйскім горадзе Хомсе. Гэта трэці па велічыні сірыйскі горад, які доўгі час быў арэнай баявых дзеянняў войскаў Башара Асада і ягоных праціўнікаў.

18 - 20 чэрвеня ў Менску праходзяць Дні культуры Катара.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках