10 чэрвеня 2026, Серада, 1:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «Рублёўскім» распранулі жанчыну па падазрэнні ў крадзяжы

184
У «Рублёўскім» распранулі жанчыну па падазрэнні ў крадзяжы

Пакупніцу спачатку запалохвалі, а потым прымусілі распрануцца, але нічога не знайшлі.

Пра гэта распавяла адна з чытачак партала TUT.BY. Пакупніца, з якой здзекаваліся ў «Рублёўскім», была ейнай маці.

«20 чэрвеня мама зайшла ў краму  «Рублёўскі» (па вул. Раманаўская слабада) за прадуктамі. Пасля разліку на касе мужчына, які назваўся супрацоўнікам бяспекі крамы, тыкаючы ў твар пасведчаннем, прымусіў маці прайсці ў асобнае памяшканне, абвінавачваючы ў крадзяжы і запалохваючы. Мая мама - выкладчык вышэйшай катэгорыі, да гэтага часу паспяхова выкладае ў Менскім каледжы мастацтваў, нягледзячы на тое, што дасягнула пенсійнага ўзросту, інтэлігентны і адказны чалавек, была настолькі засмучаная, што прайшла за гэтым мужчынам», - піша Дар'я.

«Далей у асобным памяшканні на яе здзяйсняўся ціск.

Замест таго, каб выклікаць міліцыю, калі ўжо ў так званага мужчыны, супрацоўніка бяспекі крамы, з'явіліся сумневы ў прыстойнасці маёй маці і падазрэнні ў здзяйсненні ёю крадзяжу, пачаў ператрасаць яе рэчы», - наракае чытачка.

Затым, паводле яе, «прыйшла адміністратарка крамы і яны ўдаіх (мужчына з пакоя нават не выйшаў) прымусілі маю разгубленую маці распрануцца. З прычыны чаго ў яе падскочыў ціск і рэзка сапсавалася самаадчуванне. Пасля таго як скончылася ўсё гэта прыніжэнне, адміністратарка суха выбачылася, бо, натуральна, у мамы нічога не знайшлі, і вывела з крамы. Мама была ў стане шоку. Я ўпэўненая, што на ўсе здзейсненыя дзеянні супрацоўнікі крамы не мелі права! Яны павінныя былі выклікаць міліцыю і не падвяргаць маю маму такога стрэсу! Хачу папярэдзіць усіх, каб з іхнімі маці і жонкамі не адбылося падобнага, каб вашыя блізкія не гублялі здароўя! Будзьце пільныя! Давайце спынім бяспраўныя дзеянні ў нашым горадзе».

Напісаць каментар 184

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках